26 красавiка 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны пажар у Маскве: загінулі дзясяткі чалавек

6
Буйны пажар у Маскве: загінулі дзясяткі чалавек
ФОТO: M24.RU

На паўночным усходзе Масквы загарэўся складскі будынак.

Пры пажары на складзе на Алтуф’еўскай шашы на паўночным усходзе Масквы загінулі мінімум 16 чалавек, а магчыма – больш за 20, паведамляе newsru.com.

Пажару была прысвоеная падвышаная катэгорыя складанасці. У 10:02 ГУ МНС у Маскве паведаміла пра ліквідацыю ўзгарання: тушэнне заняло каля дзвюх гадзінаў. Следчы камітэт абвесціў, што адбыўся падпал.

«Масква» паведамляе, што ў выніку пажару загінулі больш за 20 чалавек. Крыніца ў экстраных службах заявіла: «У вытворчай частцы будынка на чацвёртым паверсе было арганізаванае пражыванне людзей у памяшканні, якое для гэтага не прызначанае. У ходзе ліквідацыі пажару ў будынку было выяўлена больш за 20 трупаў. Паводле папярэдніх звестак, падчас пажару людзі не змаглі пакінуць памяшканне».

Следчы камітэт у 10:43 афіцыйна пацвердзіў гібель 16 чалавек, паведаміўшы пра пачатак крымінальнай справы ў факце пажару.

Згарэлы ангар належыць друкарні ТАА «Друкаваны экспрэс».

Будынак склада на Алтуф’еўскай шашы, дом 5 загарэўся раніцай у суботу.

Паводле звестак ратавальнікаў, з будынка вывелі 12 чалавек. Паведамляецца, што з месца здарэння шпіталізаваны чацвёра пацярпелых, іх стан удакладняецца.

Плошча пажару, паводле звестак розных крыніцаў, складала ад 150 да 200 кв. метраў. На тушэнні былі задзейнічаныя больш за 130 чалавек і больш за 30 адзінак тэхнікі.

Прычынай узгарання сталі дзеянні аднаго чалавека.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках