23 красавiка 2024, aўторак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійскага чэмпіёна з Бразіліі ўзнагародзілі кілаграмам золата

6
Алімпійскага чэмпіёна з Бразіліі ўзнагародзілі кілаграмам золата

Тыяга да Сілва прынёс Бразіліі першае золата ў гісторыі скачкоў з шастом.

Алімпійскі чэмпіён у скачках з шастом бразілец Тыяга да Сілва атрымаў у падарунак ад свайго былога клуба кілаграмовы залаты злітак за перамогу на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Пра гэта паведамляе sportzwiki.com (пераклад – lenta.ru).

«Гэты падарунак вельмі важны для мяне, я хачу падзякаваць усім, хто дапамагаў мне цягам маёй кар'еры. Свой залаты медаль Алімпіяды я заваяваў для заўзятараў, якія таксама аказалі мне неацэнную падтрымку», – заявіў да Сілва.

На Гульнях 2016 года 22-гадовы лёгкаатлет усталяваў алімпійскі і асабісты рэкорды з вынікам 6,03 метра, апярэдзіўшы галоўнага фаварыта турніру француза Рэно Лавілені.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках