19 красавiка 2024, Пятніца, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН збіраецца 15 гадоў сачыць за жыццём трох беларускіх дзяўчынак

6
ААН збіраецца 15 гадоў сачыць за жыццём трох беларускіх дзяўчынак

Беларускі ўдзельнічаюць у праекце фонду ААН у галіне народанасельніцтва.

За гісторыямі абраных удзельніцаў будуць назіраць цягам 15 гадоў, каб апісаць выклікі, з якімі яны сутыкаюцца, і магчымасці, якія дае грамадства і дзяржава для рэалізацыі іх правоў і патэнцыялу ў Беларусі, паведамляе «Белсат».

«Не будзем ўмешвацца ў іх жыццё, каб быць пэўнымі, што яны зрабілі сумленны выбар у сваім жыцці. Але, вядома, цягам 15 гадоў фонд ААН у галіне народанасельніцтва будзе ажыццяўляць шэраг праектаў, якія павінны павысіць патэнцыял і натхніць дзяўчынак-падлеткаў на атрыманне вышэйшай адукацыі, на самаразвіццё», – апавядае Агнія Асановіч, спецыяліст UNFPA.

У праекце ўдзельнічаюць 17 краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Гераіням прапануецца адказаць на шэраг пытанняў і падзяліцца сваімі планамі і марамі на будучыню.

Удзельніца праекта Дар'я Болт кажа, што вельмі хоча патрапіць у Японію і Кітай, а вось Юлія Брэзіна – іншая ўдзельніца, марыць пра тое, што даступна амаль кожнаму чалавеку – стаць на ногі.

Юлія – адна з гераіняў праекта – інвалід, другая – жыхарка сельскай мясцовасці, трэцяя – дзяўчынка з супольнасці цыган. Іх выбралі, бо агенцтва ААН працуе з катэгорыямі людзей, у якіх абмежаваныя магчымасці і патрэбная дадатковая дапамога для рэалізацыі ў грамадстве.

«Нам падалося гэта цікавым. Тым больш Даша трохі такая ў нас сарамлівая. І новыя адносіны, мне хацелася б, каб яе гэта, можа быць, раскрыла», – дзеліцца мама Дар'і, Ганна Болт.

Гісторыю кожнай дзяўчынкі размесцяць на сайце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У 2030 годзе з удзельніцамі зноў сустрэнуцца і запішуць чарговае інтэрв'ю, каб ацаніць, ці змаглі яны рэалізаваць свае планы і што змянілася ў іхнім жыцці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках