19 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Пінска накінуўся на бармэна з пісталетам

Жыхар Пінска накінуўся на бармэна з пісталетам

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер вечарам.

Супрацоўнікамі праваахоўных органаў Пінска затрыманы нецвярозы мужчына, які пагражаў бармэну адной з начных забаўляльных установаў горада пнеўматычным пісталетам, піша varjag.net.

Інцыдэнт адбыўся 25 жніўня ўвечары: нарад аховы здзяйсняў выезд у адзін з пінскіх бараў паводле факта спрацоўвання трывожнай сігналізацыі.

Міліцыянты на месцы правялі затрыманне непрацоўнага грамадзяніна, які пагражаў пнеўматычным пісталетам супрацоўніку ўстановы.

Было таксама ўстаноўлена, што раней мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці крымінальнага парадку і адбываў тэрмін у папраўчай установе. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула 339 часткі 3 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыямі якой прадугледжваецца пакаранне: пазбаўленне волі на 3 – 10 гадоў, альбо абмежаванне волі на 3 – 5 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках