24 красавiка 2024, Серада, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць гомельскага фізкультурніка склалі 8 пратаколаў за адзін хабар ДАІ

14
Супраць гомельскага фізкультурніка склалі 8 пратаколаў за адзін хабар ДАІ

62-гадоваму настаўніку пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

У Гомелі распачатая справа паводле артыкула 431 Крымінальнага кодэкса (дача хабару) у дачыненні да 62-гадовага настаўніка фізкультуры адной са школаў. Педагог спрабаваў даць хабар супрацоўнікам ДАІ, якія спыніць яго.

Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы ў Навабеліцкім мікрараёне горада заўважылі аўтамабіль «Мэркуры-Містык», які выклікаў у іх падазрэнні. Яны падалі кіроўцу сігнал наконт спынення, аднак той не адрэагаваў, а толькі павялічыў хуткасць і з'ехаў. Уключыўшы пробліскавыя маячкі, супрацоўнікі ДАІ пачалі пераслед. У выніку аўтамабіліст быў затрыманы.

Высветлілася, што кіроўца не меў права кіравання аўтамабілем – у 2010 годзе быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне ў п'яным выглядзе. Пры затрыманні кіроўцу было прапанавана прайсці агляд, аднак ён адмовіўся.

Пры складанні адміністрацыйных матэрыялаў кіроўца прапанаваў супрацоўнікам ДАІ хабар. Інспектары не раз папярэдзілі мужчыну, што гэта крымінальна каральная дзея, аднак ён усё-такі паклаў грошы на сядзенне.

Для далейшага разгляду была выкліканая следча-аператыўная група.

У дачыненні да кіроўцы было складзена восем адміністрацыйных пратаколаў, а таксама распачатая крымінальная справа. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках