25 красавiка 2024, Чацвер, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі алімпіец прадаў медаль дзеля хворага дзіцяці

12
Польскі алімпіец прадаў медаль дзеля хворага дзіцяці
ФОТА: SPORT.KAZANFIRST.RU

Польскі дыскабол, прызёр Алімпіяды ў Рыа Пётр Малахоўскі прадаў на аўкцыёне свой срэбны медаль за $126 тыс.

Пра тое, што медаль знайшоў пакупнікоў, ,b>Пётр Малахоўскі паведаміў на сваім «Фэйсбуку», паведамляе BBC. «Поспех», - напісаў ён.

Канкрэтнай сумы спартовец не назваў, аднак СМІ паведамляюць, што медаль сышоў за 126 тыс даляраў.

Пра намер прадаць алімпійскую ўзнагароду Малахоўскі абвясціў некалькі дзён таму. Як напісаў медаліст, ён атрымаў ліст ад маці хлопчыка Олека, у якога ў воку была выяўленая злаякасная пухліна.

«У Рыа я змагаўся за золата. Сёння я заклікаю ўсіх змагацца за нешта яшчэ больш каштоўнае», - напісаў Малахоўскі, абвяшчаючы аўкцыён.

Пётр Малахоўскі - чэмпіён свету 2015 года і двухразовы срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў. Сваё першае алімпійскае серабро ён здабыў на Гульнях у Пекіне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках