25 красавiка 2024, Чацвер, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя беларускія банкноты падраблялі ўжо 15 разоў

2
Новыя беларускія банкноты падраблялі ўжо 15 разоў

Апошні выпадак быў зафіксаваны ў Пінску, дзе фальшываманетчыкам апынуўся 20-гадовы хлопец.

Начальнік упраўлення ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Генадзь Казакевіч распавёў агенцтву "Минск-новости", як часта падрабляюць беларускія рублі, якую валюту ашуканцы спрабуюць выдаць за еўра і што дапаможа пазбавіцца ад карупцыі.

- Яшчэ задоўга да пачатку дэнамінацыі праваахоўнікі разам з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі давялі да насельніцтва інфармацыю аб адметных асаблівасцях грашовых сродкаў новага ўзору. Цяпер у сталіцы няма практычна ніводнага буйнога аб'екта гандлю без інфармацыйных плакатаў «Ведай свае грошы». Праведзеная праца дала вынік - у краіне ўстаноўлена 15 фактаў (у Менску ніводнага). Апошні - у Пінску. Там затрымалі 20-гадовага мясцовага жыхара, які паставіў на паток друкаванне фальшывых банкнот новага ўзору - устаноўлена мінімум 7 фактаў збыту падробак на гарадскіх рынках. Усяго за 7 месяцаў па краіне зарэгістраваныя 517 фактаў фальшываманецтва. За аналагічны перыяд мінулага года - 555. У асноўным выяўляліся фіктыўныя даляры, еўра і расейскія рублі, - распавёў Генадзь Казакевіч.

- Што рабіць, каб не атрымаць фальшывыя грошы?

- Самае галоўнае - ажыццяўляць абмен грашовых сродкаў і ўсе разліковыя аперацыі выключна ў банкаўскіх установах. Часцяком ж пры продажы кватэры або машыны беларусы аддаюць перавагу разліку ў валюце, прычым перадаюць яе з рук у рукі. З аднаго боку, ёсць рызыка быць падманутымі фальшываманетчыкамі або ашуканцамі, а з другога - самі парушаюць закон. У адпаведнасці з артыкулам 11.1 і 11.2 КаАП, незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку караецца штрафам да 50 БВ (1 050 рублёў) і да 100 БВ (2 100 рублёў) адпаведна.

- Ужо ёсць выпадкі, калі пакупнікі памылкова даюць прадаўцам еўрацэнты, якія аддалена нагадваюць некаторыя нашы манеты. Ці ўважаецца такая выпадковасць парушэннем закона?

- Беларускія манеты маюць свае асаблівасці і адрозніваюцца ад манет іншых дзяржаў. Прадаўцы абавязаны ўважлiва вывучаць новыя грашовыя знакі і прымаць іх, толькі пераканаўшыся ў сапраўднасці. Калі ж пакупнік выпадкова расплаціўся еўрацэнтамі, то гэта не будзе фальшываманецтвам, так як грошы не падробленыя. І наўрад ці такія дзеянні можна трактаваць як махлярства, бо ніякай выгады пакупнік не атрымаў - курс еўрацента ўдвая вышэйшы за беларускія капейкі. Калі ж беларус расплаціцца за мяжой нашымі рублямі пад выглядам еўра, тады яму можа пагражаць пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам той краіны. У Менску было некалькі выпадкаў, калі сербскі дынар спрабавалі выдаць за еўра (іх курс - 126 да 1). Прычым рабілі гэта наўмысна. Такія дзеянні тлумачацца як махлярства і ў адпаведнасці з артыкулам 209 КК РБ цягнуць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках