20 красавiка 2024, Субота, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўзнялі цэны на свініну?

21
У Менску ўзнялі цэны на свініну?

Менчукі скардзяцца, што мяса ў крамах падаражэла.

- У «Віталюры» каля дома шыя яшчэ дзень таму ляжала па 9 рублёў 70 капеек, а сёння ўжо па 10 рублёў 60, - распавядае мянчук Андрэй.

- А ў нашым «Белмаркет» шыйная частка падаражэла аж на 1 рубель 40 капеек! - абураецца Аляксандра. - Была па 9 рублёў 30 капеек, цяпер прадаюць па 10 рублёў 70.

Ці сапраўды ў Менску падаражэла свініна? Па адказ «Комсомольская правда в Беларуси» адправілася на сталічны «Камароўскі рынак», бо менавіта тут сканцэнтравана вялікая колькасць прадаўцоў мяса.

Фото с сайта kp.by
Фото с сайта kp.by

Мяса як заўсёды выбар вялікі: і лапатачная частка, і выразка, і тазасцегнавая. Кошты ў розных месцах адрозніваюцца: у адным халадзільніку шыя ляжыць па 9,90, у другім - 10,97, у трэцім - па 11 рублёў. У некалькіх месцах шыйную частка прадавалі па 12 рублёў.

Фото с сайта kp.by

- У нас кошты не мяняліся, - запэўнілі ў адміністрацыі рынку. - Якія былі, такія і засталіся. Усе агракамбінаты гандлююць па тых цэнах, па якіх і гандлявалі. Глядзіце, тут паляндвіца па 9,50, такая цана і была. Яна даўно такой цаной прадаецца.

- У нас цэны не змяніліся. Апошні раз на свініну на разруб яны падняліся ў канцы мінулага месяца, ды і то толькі на 40 капеек. А паўфабрыкаты не падаражэлі. Птушка той жа цаной і засталася. Ужо год усё столькі каштуе. А каўбасы ўжо два гады прадаюцца той жа цаной, - супакойваюць у фірмовай краме №6 агракамбіната «СНОЎ».

Прыватнікі прадаюць мяса даражэй. У іх шыйная частка каштуе 12 рублёў за кіло, але зноў-такі яно столькі каштавала і раней.

Фото с сайта kp.by

- Для смажання ў мяне 6,5 рубля за кілаграм, сала ёсць і па 2, і па 1 рублю, катлетнае мяса па 5 рублёў, філейка па 9 - 9,5 рубля. У нас такія кошты напісаны, але мы гандлюемся з людзьмі канкрэтна. Калі чалавек шмат бярэ, я магу зрабіць зніжку і па рублю, і па 1,5 рубля за кілаграм. У нас цана залежыць ад попыту, мы заўсёды гатовыя патаргавацца, - тлумачыць прадавец.

Выснова - на «Камароўскім рынку» мяса не падаражэла, а калі патаргавацца, некаторыя прадаўцы яшчэ і скінуць цану. Чаму ж у гэтых крамах падаражанне?

- Сёння сапраўды ў арганізацыях гандлю назіраецца нязначны рост раздробных цэн на свініну, які абумоўлены ростам адпускных цэнаў у некаторых вытворцаў. Таксама ваганні раздробных цэн на мясныя паўфабрыкаты звязаны з пастаўкамі мясакостных буйнакавалкавых паўфабрыкатаў ад розных пастаўшчыкоў па розных адпускных цэнах, скасаваннем скідак, якія раней вытворцамі ўжываліся да адпускных цэн, пашырэннем асартыменту, ужываннем розных разліковых каэфіцыентаў, - патлумачыла Людміла, галоўная спецыялістка аддзела фінансаў дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Менгарвыканкама».

- Зараз адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн на мяса. Рознічныя цэны на мясныя паўфабрыкаты фармуюцца ў залежнасці ад попыту і прапановы. Разам з тым, варта адзначыць, што ў асноўным у крамах ўжываюць гандлёвыя надбаўкі, як і раней.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках