29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы знізяць пенсійны ўзрост

8
У Польшчы знізяць пенсійны ўзрост

Зніжэнне пенсіённага ўзросту было адным з перадвыбарных абяцанняў партыі «Права і справядлівасць».

Крыху больш, чым праз год у Польшчы знізяць пенсійны ўзрост. Выдаткі на гэтую мэту будуць прадугледжаны ў праекце бюджэту на 2017 год, паведамляе «Радыё Польшча».

Нагадаем, што зніжэнне пенсіённага ўзросту было адным з перадвыбарных абяцанняў партыі «Права і справядлівасць», якая атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2015 года.

Старшыня Пастаяннага камітэта савета міністраў Хенрык Кавальчык заявіў 26 жніўня, што ўрад знізіць пенсійны ўзрост восенню наступнага года.

«Мы хочам, каб гэта адбылося 1 кастрычніка, тым больш, што такія чаканні Упраўлення сацыяльнага страхавання. Упраўленне прэзентавала свой план работы і яно мае патрэбу мінімум у 9 месяцах, каб укараніць новую інфармацыйную сістэму. У сваю чаргу, яны не могуць прывесці ў рух механізм сацыяльных заказаў, калі няма прававых актаў. Таму мы мяркуем, што гэты год сыдзе на прыняцце законаў», - заявіў ён.

Са слоў палітыка, урад не мае намеру прымаць законы, якія забараняюць пенсіянерам працаваць. Распрацоўваецца канцэпцыя, у рамках якой прадугледжаны заахвочванні для тых, хто хоча даўжэй заставацца актыўным на рынку працы. Таксама, імаверна, будзе ўведзены тэрмін працоўнага стажу, пасля якога можна будзе сысці на пенсію. На гэты момант пенсійны ўзрост складае 67 гадоў і паступова выраўноўваецца для мужчын і для жанчын.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках