19 красавiка 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ў Берасці дыскрымінуюць беларусаў

77
Расейцы ў Берасці дыскрымінуюць беларусаў

Фірма з РФ забараняе работнікам беларускі акцэнт.

Фактычная адсутнасць такой неабходнай нашай краіне дзяржаўнай мяжы з Расеяй прыводзіць не толькі да несупынных патокаў наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь, але і да «імпарту» куды больш страшнага «тавару» - расейскага нацызму. Дайшло да таго, што расейскія кампаніі ладзяць беларусам дыскрымінацыю паводле нацыянальнай прыкмеце, піша сайт by24.org.

Прыклад таму - абвестка аб вакансіі, выяўленая на сайце абвестак Cataloxy. Будаўнічая кампанія «Дойлід», створаная ў Беларусі расейскімі інвестарамі, шукае рэгіянальнага дырэктара для продажы драўляных дамоў пад ключ. Дарэчы, на вельмі высокі заробак: ад 15 000 000 «старых» (1500 «новых») беларускіх рублёў за месяц. Усё бы нічога, вось толькі сярод патрабаванняў да кандыдатаў расейскія наймальнікі пазначылі і такі пункт: «актыўнасць, пісьменная і выразная гаворка без беларускага акцэнту». І гэта на тэрыторыі Беларусі! Выходзіць, расейцы, працуючы на нашай жа ўласнай зямлі, ужо забараняюць нам не толькі родную мову, але і акцэнт?!

Скрыншот з САЙТА CATALOXY

«Нацысцкая» вакансія дагэтуль даступная ў архіве сайта абвестак Cataloxy. Паглядзець яе ў выпадку, калі расейскія бізнесоўцы пасля публікацыі ў СМІ адрэдагуюць або выдаляць адтуль свой тэкст, можна таксама ў кэшы пошукавай сістэмы Google.

Што ж кажа на гэты конт беларускае заканадаўства? у Артыкуле 14 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь сказана дастаткова прама: «Дыскрымінацыя, гэта значыць абмежаванне ў працоўных правах або атрыманне якіх-небудзь пераваг у залежнасці ад полу, расы, нацыянальнага паходжання, мовы, рэлігійных ці палітычных перакананняў, удзелу ці няўдзелу ў прафсаюзах ці іншых грамадскіх аб'яднаннях, маёмаснага або службовага становішча, недахопаў фізічнага або псіхічнага характару, якія не перашкаджаюць выкананню адпаведных працоўных абавязкаў, забараняецца». Акрамя таго, гэты заканадаўчы акт дае людзям, якія падпалі пад дыскрымінацыю ў сферы працоўных стасункаў, магчымасць бараніць свае правы ў судзе.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках