18 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гданьску ўшануюць памяць герояў антыкамуністычнага падполля

2
У Гданьску ўшануюць памяць герояў антыкамуністычнага падполля
Фото: IPN

На цырымонію прыбудуць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер Беата Шыдла.

У Гданьску пачынаюцца жалобныя ўрачыстасці перапахавання герояў антыкамуністычнага падполля, паведамляе «Радыё Польшча».

Астанкі загінулых герояў Дануты Седзікуўны (псеўданім «Інка») і Фелікса Сельмановіча (псеўданім «Загоншчык»), доўгія гады праляжалі ў безназоўнай брацкай магіле, былі выяўленыя працаўнікамі з Інстытута нацыянальнай памяці.

Аналізы ДНК пацвердзілі асобы байцоў Арміі Краёвай, расстраляных у 1946 годзе паводле прыгавору камуністычных уладаў.

Труны з астанкамі загінулых герояў у вячэрнія гадзіны будуць выстаўленыя ў Каралеўскай капліцы, куды жыхары Гданьска і прыезджыя змогуць прыйсці, каб пакланіцца і аддаць даніну памяці тым, хто змагаўся за вольную Польшчу.

Непадалёк ад Каралеўскай капліцы Інстытут нацыянальнай памяці ўстанавіў спецыяльную палатку з асветніцкай і арганізацыйнай інфармацыяй. Інстытут падрыхтаваў брашуры аб «Инке» і «Загоншчыку», а таксама выдаў да ўрачыстасцяў іх пахавання ўлёткі і паштоўкі.

Цырымонія перапахавання Дануты Седзікуўны і Фелікса Сельмановіча з удзелам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэм'ера Беаты Шыдлы адбудзецца ў нядзелю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках