29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцкім раёне месца ў «палатцы» трымаюць для жонкі старшыні

28
У Слуцкім раёне месца ў «палатцы» трымаюць для жонкі старшыні

Старшыня Слуцкага райсавета забараніў сустрэчы з выбарцамі для ўсіх, акрамя сваёй жонкі.

Кандыдата ў «дэпутаты» Анатоля Юрэвіча выгналі з уласнай сустрэчы з выбарцамі. Сустрэча была прызначаная ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна, у вясковым доме-клубе.

Анатоль Юрэвіч з'яўляецца кандыдатам у «дэпутаты» Слуцкай выбарчай акругі №67 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Як паведамляе сайт партыі, сустрэча была запланавана на 16 гадзін і была ўзгодненая са Слуцкай акруговай выбарчай камісіяй №67. Анатоль Юрэвіч прыехаў на яе раней, каб паглядзець сустрэчу з кандыдатам ад улады Валянцінай Ражанец, якая з'яўляецца галоўнай рэдактаркай газеты «Слуцкі край».

- Я прыехаў туды, ціха сядзеў. На яе сустрэчу сагналі 25-30 чалавек. Калі яна скончыла агітаваць, прыйшоў мой час, пра што я паведаміў прысутным, - распавёў Анатоль Юрэвіч.

Але ў гэты момант усіх выбарцаў фактычна разагнаў старшыня мясцовага сельсавета Адам Жанжэцкі.

Старшыня сельсавета сказаў: «Мне даў указ старшыня Слуцкага раённага «савета дэпутатаў» Ражанец, каб я не дазваляў сустракацца з людзьмі табе і астатнім кандыдатам, акрамя яго жонкі Валянціны Ражанец, асноўнага кандыдата ў дэпутаты», - паведаміў Анатоль Юрэвіч.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках