16 красавiка 2024, aўторак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Дзірка ў падлозе як сімвал беларускай улады

5
Анджэй Пачобут: Дзірка ў падлозе як сімвал беларускай улады
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Шукаць логіку ў «апошняй дыктатуры Еўропы» бескарысна.

Яркай праявай няспыннага «крызісу ў галовах» уладаў стаў падыход да «добраўпарадкавання» Аўгустоўскага канала. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў журналіст Анджэй Пачобут.

Спадарожнік «Белка», які там нешта недзе барозніць, спалучаецца ў нас з драўлянымі туалетамі «тыпу сарцір» нават без літар «М» і «Ж»... І сустракаюць яны цябе не дзе-небудзь, а менавіта каля таго, Аўгустоўскага канала, што трымціць у чаканні наплыву турыстаў.

А што ж, разам з выкананым у натуральны рост, сапоцкінскім Леніным, іх спалучэнні каляровай і пахавай гамы выглядае цалкам натуральна.

Урэшце дзірка ў падлозе гэта нязменная прыкмета ўсіх глабальных праектаў апошніх 99 гадоў на постсавецкай прасторы. Спадарожнікі, ракеты, першы чалавек у космасе, ядзерная зброя, маршы, парады, войны, прапаганда і г.д. а дзірка ў падлозе так і заставалася дзіркай у падлозе. На ўнітазах, калі ён не для чырванасцяжных вяльможаў, тут заўсёды эканомілі.

Бо а што ж... Вось і сягоння пераб'юцца турысты! Няма чаго!

У эпоху інтэрнэту, сацсетак і ролікаў на ютубе - беларускія сральні без сумневу стануць адным з турыстычных атракцыёнаў.

А вось яшчэ адзін прыкол.

Замест пары ратавальнікаў, у летнюю спякоту, адправіць на Аўгустоўскі канал (ды і не толькі туды) некалькі нарадаў АМАПа каб укормленыя на народных харчах бэйбусы складалі пратаколы за купанне ў неналежным месцы.

Карацей турыстаў мы прывабліваем нашай непаўторнай душэўнасцю...

ФОТА: FACEBOOK.COM
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках