23 красавiка 2024, aўторак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп распавёў пра свой першы дзень прэзідэнцтва

10
Трамп распавёў пра свой першы дзень прэзідэнцтва

У выпадку перамогі Дональд Трамп паабяцаў адразу ж дэпартаваць некалькі тысяч нелегальных імігрантаў.

У выпадку сваёй перамогі на выбарах Дональд Трамп абяцае дэпартаваць тысячы нелегалаў, якія ўчынілі злачынствы на тэрыторыі ЗША. Пра гэта мільярдэр заявіў у суботу, выступаючы на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў штаце Аёва, паведамляе euronews.com.

«У мой першы дзень пасля абрання прэзідэнтам я пачну дэпартацыю нелегальных мігрантаў, якія ўчынілі злачынствы, у тым ліку і тых, хто быў выпушчаны на свабоду за час кіравання некампетэнтнай адміністрацыяй Абамы-Клінтан», - сказаў кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі.

Дональд Трамп таксама зноў паабяцаў пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай і дадаў, што плануе ўвесці спецыяльную электронную сістэму сачэння за замежнікамі, якія прыбываюць у краіну, каб у выпадку парушэння візавага рэжыму іх можна было «хутка дэпартаваць» на радзіму.

На пачатку сваёй перадвыбарнай кампаніі Трамп заяўляў пра намер дэпартаваць 11 млн нелегальных мігрантаў, але затым некалькі змякчыў пазіцыю. На думку Хілары Клінтан, такое змяненне поглядаў Трампа з'яўляецца «жэстам адчаю».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках