25 красавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айдэр Муждабаеў: Аляксандр Шчацінін быў рэзкім крытыкам рэжыму ў РФ

4
Айдэр Муждабаеў: Аляксандр Шчацінін быў рэзкім крытыкам рэжыму ў РФ
ФОТА: RFL

Журналіста забілі ў яго ўласны дзень нараджэння і на саракавіны Паўла Шарамета.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» вядомы ўкраінскі журналіст Айдэр Муджабаеў.

Аляксандр Шчацінін - другі мой сябар і калега, які раней жыў і працаваў у РФ, забіты ў Кіеве гэтым летам. Сашу забілі ў яго ўласны дзень нараджэння і на саракавіны Паўла Шарамета.

Саша быў рэзкім крытыкам кіруючага рэжыму ў РФ, быў туды неўязным, актыўна падтрымліваў барацьбу крымскіх татараў за вызваленне Крыма.

У самагубства не веру, у гэта не верыць ніхто, хто асабіста ведаў Сашу. Я памятаю яго неабыякавым. У роспачы - не, ніколі. Саша быў пазітыўны чалавек, меў вялікія творчыя планы са сваім сайтам.

Я тэлефанаваў яму ўчора некалькі разоў, каб павіншаваць з днём нараджэння (мінулы мы адзначалі разам), тэлефон быў адключаны. У чатыры гадзіны вечара напісаў яму віншаванне ў «Фэйсбуку», ён не адказаў і, мяркуючы па месэнджару, не прачытаў.

Вечная памяць табе, Саша. Ты быў Чалавекам з душой і сэрцам. Я вельмі цябе люблю і буду памятаць усё жыццё.

P.S. Людзі, якія ведалі Сашу нашмат бліжэй мяне, кажуць, што самагубства цалкам магчымае, што ў яго апошнім часам былі сур'ёзныя праблемы. Не ведаю. Вядома, можа, і так. Спадзяюся, следства праверыць ўсе версіі. Але ўсё роўна мне цяжка ў гэта паверыць. Вельмі сумна, у прынцыпе немагчыма паверыць у Сашыну смерць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках