29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пілоты паспяхова пасадзілі Boeing з рухавіком, што разваліўся ў паветры

8
У ЗША пілоты паспяхова пасадзілі Boeing з рухавіком, што разваліўся ў паветры

На борце былі 99 пасажыраў і пяць сябраў экіпажа, пацярпелых няма.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на рэйсе кампаніі Southwest Airlines, які рухаўся з Новага Арлеана (Луізіяна) у Арланда (Фларыда).

Прыкладна ў сярэдзіне палёту пачаў адмаўляць адзін з двух рухавікоў паветранага судна. Камандзір прыняў пастанову пасадзіць самалёт у найбліжэйшым аэрапорце - горада Пенсакола (штат Фларыда).

Пры гэтым пасажыры, удыхаючы паветра праз кіслародныя маскі, назіралі жудасную карціну: ад левага рухавіка ўслед за абцякальнікам сталі адвальвацца ўсё новыя часткі, перадае Sky News (пераклад - newsru.com).

Пасадка прайшла нармальна, ніхто з 99 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, і пяці сябраў экіпажа не пацярпеў. Прычыны непаладкі высвятляюцца, у Twitter Нацыянальнай рады бяспекі транспарту паведамляецца аб пачатку расследавання.

Авіякампанія адправіла пасажыраў да месца прызначэння іншым рэйсам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках