29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікі пустых кватэраў усё-такі будуць плаціць за ваду

26
Уладальнікі пустых кватэраў усё-такі будуць плаціць за ваду

Сума будзе налічвацца зыходзячы з сярэдніх патрэбаў у квадратных метрах і вадзе.

Паводле звестак УП «Менскводаканал», на гэты момант у сталіцы каля 6 000 кватэраў, дзе ніхто не зарэгістраваны і не ўстаноўленыя індывідуальныя прыборы ўліку. Як правіла, уладальнікі такіх жылых памяшканняў не плацяць за карыстанне вадой і каналізацыяй, але з 1 кастрычніка ўсё зменіцца. З гэтай даты ўступяць у сілу змены ў Палажэнні аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду.

– У кватэрах, дзе адсутнічаюць лічыльнікі і няма зарэгістраваных жыхароў, налічэнне будзе праводзіцца зыходзячы з нормаў спажывання (у Менску гэта 260 літраў на суткі або 7,8 м3 на месяц), а таксама ўмоўнай колькасці грамадзянаў, вызначанай шляхам дзялення агульнай плошчы жылога памяшкання на 20 м2 і акруглення ў меншы бок да цэлага ліку. Плата будзе спаганяцца паводле тарыфаў, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затратаў – 1,1405 рубля (11 405 недамінаваных рублёў) за кубічны метр, – растлумачыў «Менск-навіны» кіраўнік цэнтра разлікаў са спажыўцамі «Вадазбыт» УП «Менскводаканал» Уладзімір Гінзбург.

Напрыклад, для кватэры плошчай 72 м2 у жыроўцы за ваду выставяць суму 26 рублёў 69 капеек.

Разлік такі: 72 м2 дзеляцца на 20 квадратаў, з акругленнем атрымліваюцца 3 умоўныя жыхары. На кожнага з іх прыпадае 7,8 м3 вады. Памнажаем гэты вынік на 1,1405 рубля за кубаметр і атрымліваем 26 рублёў 69 капеек за месяц.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках