18 красавiка 2024, Чацвер, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына назвала сябе Папялушкай

53
Ярмошына назвала сябе Папялушкай

Крыштальная мара беларускай «Папялушкі» – каб усе сфальсіфікаваныя ёй «выбары» прызнаваліся.

Старшыня ЦВК падзялілася сваімі думкамі з чытачамі «Dipservice» – з часопісам Міністэрства замежных справаў, які прызначаны для замежных амбасадаў, паведамляе «Белсат».

Інтэрв'ю Лідзіі Ярмошынай выйшла ў ліпеньскі-вераснёўскім нумары часопіса, гэта значыць якраз напярэдадні «парламенцкіх выбараў». Размову падалі амаль на дзесяці старонках глянцавага выдання, якое выходзіць адразу з перакладам на ангельскую мову.

Ярмошына ўжо традыцыйна назвала сябе «наменклатурнай Папялушкай», якая з невядомых прычынаў пераскочыла з пасады юрыста Бабруйскага гарвыканкама адразу на месца старшыні ЦВК. Але гэта яшчэ не ўсё.

Пра палітыку і жанчынаў

Жанчынам гэтая палітыка нецікавая. Уявіце сабе дзвюх сябровак, якія сядзяць за кавай і абмяркоўваюць, хто стане прэзідэнтам ЗША. Ды ім гэта ў галаву не прыйдзе! Жанчынаў цікавіць канкрэтыка. (...) Вось выйсці замуж – гэта вынік. Пашыць сукенку, спячы торцік – таксама вынік. (...) Жанчына паводле сваёй прыроды апалітычная. Дарэчы, прыстойны чалавек заўсёды апалітычны.

Пра «крыштальную мару»

Гэтая мара (прызнанне «выбараў» з боку місіі АБСЕ – рэд.) сёння спраўдзілася, але ў любы момант усё можа змяніцца, у міжнароднай палітыцы ўсё вельмі непрадказальна. Крыштальная мара – каб усе «выбары» прызнаваліся.

Пра студэнтаў і рэвалюцыі

Студэнцтва – гэта час, калі рэвалюцыя ў жыцці адбываецца, чалавек становіцца самастойным. І рамантыкі колькі! Хоць у жыцці сучаснай моладзі яе, мне здаецца, менш. А ў нас былі суцэльнае каханне, камсамол і вясна, і гэта было выдатна.

Пра галоўнае дасягненне

Галоўнае дасягненне для мяне – заставацца прыстойным чалавекам.

Пра герояў і дыктатараў

Я, напрыклад, захапляюся Уінстанам Чэрчылем. Я з задавальненнем цытую Напалеона, хай ён і называецца дыктатарам, для мяне ён вялікі чалавек. З сучасных палітыкаў мне вельмі імпануе Ангела Меркель.

Пра хобі, музеі і палацы

...Калі вы пра хобі, то каб чымсьці, акрамя працы, займацца добра, трэба мець пэўныя таленты і здольнасці. Я не маю талентаў, таму па-за працай люблю ўсё, звязанае з культурай. Люблю мастацкую літаратуру, тэатр. Падарожжы люблю выключна спазнавальныя, палаткі і байдаркі – гэта не маё, музеі і палацы – вось маё.

Пра канец кар'еры

Я не вельмі магу будаваць планы на гэты конт, усё ж такі мой лёс у плане кар'еры вельмі залежыць ад кіраўніка дзяржавы, менавіта ён прызначае на пасаду. Мне было сказана, праўда, жартам, што я занадта маладая, каб марыць пра пенсію.

Пра пенсію і шафу

З аднаго боку, пенсія – гэта cвабода. З іншага боку, а што я буду з ёй рабіць? Аднойчы я пачула добрую параду наконт гэтага: трэба пачаць разбіраць шафу, месяцы на тры хопіць, а потым ужо і да пенсіі прызвычаішся.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках