20 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мыш затрымала рэйс Air France на два дні

Мыш затрымала рэйс Air France на два дні
ФОТА: PLANESPOTTERS.NET/SAMUEL DUPONT

Рэйс са сталіцы Малі Бамако ў Парыж быў затрыманы на 48 гадзінаў праз грызуна.

Нейкім чынам мыш змагла пракрасціся ў кабіну пілотаў. Да таго часу, як мыш змаглі злавіць, рэйс быў адменены, таму што на спайманне сышло занадта шмат часу, і экіпажу патрабаваўся адпачынак.

Згодна з правіламі бяспекі, пілоты не могуць працаваць больш за пэўны ліміт.

Самалёты таксама не могуць лётаць з грызунамі на борце, таму што тыя могуць пашкодзіць электраправодку і іншыя кабелі.

Пасажыраў рэйса размесцілі ў мясцовых гасцініцах, і яны атрымаюць кампенсацыю за затрымку.

Вылет быў адкладзены на 48 гадзінаў у сувязі з тым, што, па-першае, самалёт павінен быў прайсці праверку на выпадак, калі ў мышы атрымалася перагрызці нейкі важны кабель, а па-другое, таму што ў Air France не было дастатковай колькасці супрацоўнікаў у Бамако для таго, каб забяспечыць вылет на наступны дзень.

Прадстаўнік Air France Крыстоф Памье выказаў спачуванне пасажырам, дадаўшы, што іх бяспека – асноўны прыярытэт для кампаніі.

Рэйс вылецеў у Парыж у нядзелю ўвечары. Лёс злоўленай мышы невядомы, паведамляе расейская служба ВВС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках