19 красавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыганы пакінуць сяло пад Адэсай пасля пагромаў праз забойства дзіцяці

Цыганы пакінуць сяло пад Адэсай пасля пагромаў праз забойства дзіцяці
ФОТА: LENTA.RU

Цыганская супольнасць пагадзіліся пакінуць сяло Лашчынаўка ў Адэскай вобласці.

Пасля пагромаў у вёсцы Лашчынаўка Ізмаільскага раёна Адэскай вобласці, якія адбыліся пасля забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, цыганы пакінуць свае дамы. Пра такую дамоўленасць паміж цыганамі і ўладамі раёна паведаміла кіраўнічка ізмаільскай райдзяржадміністрацыі Валянціна Стойкава, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Суразмоўніца агенцтва ўдакладніла, што з 9.00 раніцы панядзелка паліцыя забяспечыць ахову цыганоў, якія жылі ў Лашчынаўцы, каб яны маглі спакойна вывезці свае рэчы. Паводле ейных словаў, цыганы разумеюць, што ў існых умовах яны не змогуць спакойна жыць у гэтым сяле, таму быў дасягнуты кампраміс пра іх пераезд у іншыя населеныя пункты раёна.

Акрамя таго, дасягнутая дамоўленасць з прадстаўнікамі ромскай супольнасці Ізмаільскага раёна пра вызначэнне адказных за захаванне правапарадку ў населеных пунктах, дзе жывуць цыганы. З паліцыяй, у сваю чаргу дасягнутая дамоўленасць пра ўзмацненне мерапрыемстваў у ахове грамадскага парадку ў Лашчынаўцы і іншых населеных пунктах раёна.

Масавыя беспарадкі ў Лашчынаўцы пачаліся пасля таго, як 27 жніўня жыхар вёскі выявіў у адным з закінутых дамоў цела дзяўчынкі 2007 года нараджэння з відавочнымі прыкметамі гвалтоўнай смерці. Натоўп з трох з лішнім сотняў чалавек рушыў граміць дамы супольнасці рома. Зрэшты, многія суседзі затрыманага загадзя пакінулі Лашчынаўку. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што перад забойствам дзяўчынка магла быць згвалтаваная. Пагромнікі спыніліся толькі пасля ўмяшання мясцовых уладаў, яны запатрабавалі выселіць цыганоў з вёскі. Паведамлялася таксама, што на месца пагромаў дамоў цыганоў у Адэскай вобласці прыбылі сілы Нацыянальнай паліцыі.

Паводле факта забойства дзяўчынкі распачатая крымінальная справа. Падазраваны затрыманы, развязваецца пытанне пра абранне меры стрымання. Таксама заведзеная крымінальная справа ў факце пагромаў паводле артыкула «Знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках