19 красавiка 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бракаваныя беларускія манеты прадаюць у 500 разоў даражэй за намінал

14
Бракаваныя беларускія манеты прадаюць у 500 разоў даражэй за намінал
ФОТА: KP.BY

Калекцыянеры прадаўжаюць вышукваць новыя грошы з «асаблівасцямі».

Калекцыянаванне манетаў, якія маюць брак, як сталася, папулярны кірунак сярод нумізматаў. Хоць на манетных дварах, дзе чаканяць грошы, вядзецца строгі кантроль за якасцю манетак, але не-не ды і праскочыць у абарачэнне дэфект. Манеты з відавочным бракам уяўляюць цікавасць і высока цэняцца сярод калекцыянераў. Цікавасць да такіх грошай тлумачыцца яшчэ і тым, што знайсці дзве манеты з аднолькавымі памылкамі практычна немагчыма. Кожная бракаваная манета ўнікальная і таму з'яўляецца гонарам калекцыянера. Кошт некаторых, асабліва «прыгожых», асобнікаў можа дасягаць дзясяткаў і нават сотняў наміналаў самой манеты.

Журналісты kp.by паглядзелі, якія цікавыя беларускія бракаваныя манеты і з якімі дэфектамі прадаюць цяпер на аўкцыёнах.

1 капейка іншага колеру

Манета наміналам 1 капейка павінна быць цалкам меднага колеру. Але гэты бракаваны экземпляр срабрысты і часткова медны. Прадаецца на аўкцыёне ён за 1 рубель.

Инфографика с сайта kp.by

2 капейкі, падобныя на 1 рубель

Манетка выглядае як звычайныя 2 капейкі. Граматычных памылак у назве няма. Вось толькі колер замест меднага – срабрысты. Такую манетку прапануюць набыць за 1 беларускі рубель, г. зн. у 50 разоў даражэй за яе намінальны кошт. Але стаўку можна павысіць.

Инфографика с сайта kp.by

Яшчэ адну бракаваную манету 2 капейкі з падобнай праблемай прадаюць за 1 рубель 5 капеек. У асноўным колер манеты срабрысты (павінен быць медным), але з меднымі плямамі. Стаўку можна павысіць.

Инфографика с сайта kp.by

50 рознакаляровых капеек

Брак з колерам стаўся самым папулярным. Так, за бракаваную манетку 50 капеек на аўкцыёне цяпер просяць 10 беларускіх рублёў.

Инфографика с сайта kp.by

Недапісаныя словы

На манеце 2 рублі з адваротнага боку не дапісаныя словы «Рэспубліка Беларусь». Пачатковы кошт за такую – 10 беларускіх рублёў.

Инфографика с сайта kp.by

А на манеце 1 капейка не дапісаныя літары і... год выпуску. Такую манетку прапаноўваюць за 5 беларускіх рублёў, у цэлых 500 разоў даражэй за намінал.

Инфографика с сайта kp.by

Брак чаканкі

Брак чаканкі выявілі на манеце 50 капеек. За такую манету на аўкцыёне просяць 5 рублёў, але можна павысіць стаўку.

Инфографика с сайта kp.by

Адсутнічае літара К

Прапажу літары заўважылі на манеце 5 капеек. Праўда, ёсць тут яшчэ адзін нюанс. Манета замест меднага колеру мае срабрысты. Просяць за яе на аўкцыёне 2 рублі 5 капеек.

Инфографика с сайта kp.by

Такі самы брак на такой самай манеце прадаецца іншым чалавекам ужо за 15 рублёў.

Самы дарагі брак

Манета 2 рублі прадаецца на аўкцыёне цяпер за 100 беларускіх рублёў. Гэта самы дарагі брак, які мы знайшлі. Рэч у тым, што тут не толькі цэнтр манеткі срабрыстага колеру, але і часткова кольца таксама срабрыстага колеру – хоць павінна быць цалкам залацістым. Цалкам верагодна, што стаўка яшчэ падвысіцца, таму што такі асобнік павінен быць цікавы калекцыянерам.

Инфографика с сайта kp.by
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках