29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дачакаемся, брацця, світання»: прэм'ера песні Алеся Чаркашына

4
«Дачакаемся, брацця, світання»: прэм'ера песні Алеся Чаркашына
Алесь Чаркашын

28 жніўня споўнілася роўна год з таго моманту, як ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын.

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алесь Чаркашын быў паранены ў баі з прарасейскімі баевікамі на Данбасе. У коле ўкраінскіх вайсковых ён фактычна выконваў функцыі каплана.

Вядомы Алесь таксама і як аўтар шэрагу патрыятычных песень. Адну з іх - «Забалела сэрца», якая раней нідзе не публікавалася, перадаў выданню Krynica.info яго сябар, сустаршыня БХД і лідар Хрысціянскай дзелавой ініцыятывы Георгій Дзмітрук.

- Раскажыце, калі ласка, гісторыю гэтай песні. Дзе і калі яна была запісаная?

- Гэтую песню мы запісалі за паўгода да яго трагічнай смерці. Ён прыехаў да мяне і сказаў, што ў яго ёсць добрая песня. І мы яе запісалі. Як заўсёды, запісам мы засталіся незадаволеныя і наважылі яго потым дапрацаваць. Думалі, будзе час, збярэмся, папрацуем, і ўсё будзе нармальна. Але пасля гэтага, на жаль, магчымасці скончыць песню не было. І я падумаў выпусціць песню, каб людзі маглі яе пачуць у тым выглядзе, у якім яна ёсць. Таму прашу не судзіць строга і паставіцца з разуменнем. Мне здаецца, што атрымалася няблага. Можа быць, не зусім тое, што мы хацелі зрабіць, але такі цікавы варыянт прачытання верша Ларысы Геніюш.

- Гэта была адзіная песня, якую вы тады запісалі?

- Не, мы працавалі над чатырма песнямі, і дзве песні атрымаліся. Другую песню я апублікаваў раней. Мы яе зрабілі нават у двух версіях: адна пад гітару, у іншы нават трохі падыгралі.

- Не ведаеце, чаму Алесь напісаў песню менавіта на вершы Ларысы Геніюш?

- Вершы Геніюш яго вельмі натхнялі. Ён нават пакінуў мне кнігу, па якой чытаў вершы і пісаў на іх песні. Яна ў мяне ляжала, але перад тым, як прыехаць да мяне ў апошні раз, Алесь патэлефанаваў і сказаў, што хоча забраць яе з сабой. Аднак пасля запісу песень ён сказаў: «Не, ведаеш, хай лепш яна ў цябе пабудзе». І пасля гэтага мы ўжо з ім не бачыліся. І ў мяне ёсць гэтая кніга: у ёй відаць, дзе ён браў верш, як распісваў ноты.

Алесь - гэта чалавек, які ўвесь час быў з гітарай. Ён так і застанецца ў нашай гісторыі чалавекам з гітарай. Дзіўна, што ў яго ніколі не было добрай гітары, але ён вельмі любіў сам інструмент. Яго натхняла сама якасць гуку. Калі ён бачыў добрую гітару, у яго адразу ўзнікала жаданне што-небудзь напісаць.

Але, на жаль, у яго было такое жыццё, што ў яго нават не было сваёй гітары. Ён усё жыццё падарожнічаў, усё жыццё быў у дарозе. Усё жыццё яго клікала рамантыка, клікалі подзвігі. І ва ўсіх яго песнях, якія былі напісаныя, прысутнічае прадчуванне ахвяры, прадчуванне подзвігу, нават пакут. Такое адчуванне, што ў сваіх песнях, перформансах ён выяўляў свой жыццёвы шлях, які быў прапісаны ў яго сэрца.

У Беларусі працягваецца збор сродкаў на помнік Алесю Чаркашыну, адкрыць які плануецца ў яго дзень нараджэння 27 верасня. Збор сродкаў можна падтрымаць альбо праз PayPal - koziel2005@gmail.com, альбо карткай - «Беларусбанк» 9112 0001 5805 4367 09/20 Чаркашын Ігар Мікалаевіч.

Спецыяльна для дакументальнага фільма «Белсат» пад назвай «Бiлорус» Антона Цялежнікава Алесь Чаркашын напісаў песню «Не здавайся». Пазней рэжысёр зрабіў асобны кліп на кампазіцыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках