29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска ўсталююць новыя камеры хуткасці

5
У цэнтры Менска ўсталююць новыя камеры хуткасці

Камеры фотафіксацыі з'явіўся на праспекце Пераможцаў, вуліцы Прытыцкага, Кальварыйскай і Маскоўскай.

У гэтыя выхадныя ўначы камера фіксацыі хуткасці працавала на праспекце Незалежнасці, як вынік - «трапіліся» дзесяткі байкераў.

Мабільная камера, кажуць у ДАІ, будзе стаяць на галоўным праспекце сталіцы і ўсе восеньскія выхадныя, а таксама ўвесь наступны мотасезон - мера здаецца эфектыўнай.

- Камера фіксавала хуткасць уначы з 27 на 28 і з 28 на 29 жніўня на сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне скрыжавання з вуліцай Талбухіна. Атрыманыя звесткі яшчэ апрацоўваюцца, аднак ужо можна сказаць, што колькасць матацыклістаў-парушальнікаў, «што трапіліся на яе» вымяраецца дзесяткамі - не адным і нават не трыма, - распавялі tut.by у ДАІ Менска.

Усім гэтым людзям найбліжэйшым часам прыйдуць «лісты шчасця» за парушэнні.

У ДАІ разглядаюць магчымасць у найбліжэйшыя ж выходныя размясціць мабільныя камеры «на байкераў» і на іншых праблемных магістралях сталіцы - праспекце Пераможцаў, вуліцах Прытыцкага, Кальварыйскай, Маскоўскай.

- Такая пастанова была прынятая праз шматлікія скаргі людзей, якія жывуць у гэтых раёнах горада, кіраўніцтву ДАІ і горада, а ў перспектыве - і для папярэджання аварый з удзелам матацыклістаў-«гоншчыкаў», - растлумачылі ў ДАІ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках