20 красавiка 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны нафты працягваюць падаць

Цэны нафты працягваюць падаць
Фота: AFP

Ф'ючэрсы на нафту Brent гандлююцца па $49,31 за барэль.

Цэны нафты знізіліся больш чым на 1 адсотак у панядзелак на фоне росту здабычы ў Іраку, а таксама пасля таго, як Іран выставіў умовы супрацоўніцтва з АПЕК для стабілізацыі рынку нафты, паведамляе belrynok.by.

Да 9.03 ф'ючэрсы на нафту Brent гандляваліся па $49,31 за барэль, на 1,22 адсотка ніжэй папярэдняга закрыцця. Ф'ючэрсы на амерыканскую марку WTI знізіліся на 1,45 адсотка да $46,95 за барэль.

Трэйдары паведамілі, што кошты знізіліся ў сувязі са звесткамі пра рост здабычы на Блізкім Усходзе. Экспарт нафты з паўднёвых партоў Ірака ў сярэднім дасягнуў 3,205 мільёна барэляў у дзень у жніўні, перавысіўшы сярэдні паказчык ліпеня, паведамілі два прадстаўнікі дзяржаўнай кампаніі South Oil Company. Сярэдні паказчык экспарту ў ліпені склаў 3,202 мільёна барэляў у дзень.

Іран на мінулым тыдні выказаў гатоўнасць дапамагчы іншым вытворцам нафты стабілізаваць сусветны рынак, аднак толькі ў тым выпадку, калі яны прызнаюць яго правы на аднаўленне долі рынку.

На думку аналітыкаў, праз рознагалосі ўнутры АПЕК, асабліва паміж ключавымі прадстаўнікамі арганізацыі - Саудаўскай Арабіяй і Іранам, нешматлікія чакаюць істотнага ўплыву перамоваў на стан нафтавага рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках