23 красавiка 2024, aўторак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ДАІ Менска новы начальнік

17
У ДАІ Менска новы начальнік
Вадзім Гаркун
ФОТА: БЕЛТА

На месца Дзмітрыя Карзюка, які займаў пасаду начальніка ДАІ Менска апошнія 8 гадоў, і які пайшло на павышэнне, прызначаны палкоўнік Вадзім Гаркун.

Вадзім Гаркун прызначаны начальнікам сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі загадам міністра ўнутраных спраў 25 жніўня. 29 жніўня ён прадстаўлены асабістаму складу ДАІ Менска, паведамляе tut.by.

Палкоўнік Вадзім Гаркун нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску. У 1996 г. скончыў аўтатрактарны факультэт Беларускай нацыянальнай політэхнічнай акадэміі ў спецыяльнасці «інжынер арганізацыі дарожнага руху».

У 1996 г. прыняты інжынерам у арганізацыі дарожнага руху ў ДАІ Заводскага раёна. У розны час займаў пасады камандзіра ўзвода ДАІ Цэнтральнага раёна, камандзіра ўзвода спецпадраздзялення ДАІ Менска, начальніка спецпадраздзялення ДАІ Менска.

З 2008 года - намеснік начальніка ДАІ Менска. З 2014 года - намеснік начальніка УДАІ МУС Беларусі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках