24 красавiка 2024, Серада, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйная статыстыка: Большасць беларусаў зарабляюць менш за $200 на месяц

19
Афіцыйная статыстыка: Большасць беларусаў зарабляюць менш за $200 на месяц
ФОТА: REUTERS/Васіль Фядосенка

А больш за палову насельніцтва жывуць на месяц не больш чым за 350 рублёў.

У Беларусі скарацілася колькасць людзей, якія жывуць на месяц не больш чым за 350 рублёў. Такіх, паводле звестак за другі квартал 2016 года, у краіне амаль палова - 49,5%. Гэта на 4 адсоткі менш, чым было ў першым квартале. А вось колькасць тых, хто мае ў сваім распараджэнні больш за 600 рублёў на месяц, павялічылася. Цяпер гэта не кожны дзесяты, а кожны сёмы беларус. Пра гэта сведчыць статыстыка Белстата аб наяўных рэсурсах насельніцтва на чалавека, паведамляе tut.by.

Паводле звестак на 1 ліпеня, у Беларусі пражывае 9 мільёнаў 500 тысяч чалавек. Выходзіць, што больш за 4,7 мільёна беларусаў (было 5,1 мільёна) існуюць на 350 або менш рублёў на месяц. Дарэчы, з іх 266 тысяч чалавек маюць кожны месяц толькі 150 або менш рублёў.

Сярод абласцей больш за ўсё бедных (з рэсурсамі 150 рублёў і менш) зафіксавана ў Магілёўскім рэгіёне - 5,1% ад усяго насельніцтва. А вось самая «багатая» вобласць - Гарадзенская. Там самы вялікі адсотак тых, хто мае больш за 600 рублёў кожны месяц - 12,3%. Аднак наогул у краіне лідаруе, вядома, Менск. Кожны трэці жыхар сталіцы мае больш за 600 рублёў на месяц.

Якія даходы ў беларусаў (сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы)

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках