20 красавiка 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Джона Сільвера могуць прызнаць палітвязням

Праваабаронца: Джона Сільвера могуць прызнаць палітвязням
ЭДУАРД ПАЛЬЧЫС

Следства паводле крымінальнай справы ў дачыненні да блогера Эдуарда Пальчыса скончанае, справу перадалі з пракуратуры ў Менскі гарадскі суд, каб прызначыць працэс.

Пра гэта «Радыё Свабода» сказалі ў прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі. Дзень пачатку працэсу яшчэ не прызначаны, сказалі ў Менскім гарадскім судзе.

Праваабаронцы прадаўжаюць уважліва сачыць за справай Эдуарда Пальчыса, якую ўважаюць за палітычна матываваную. Юрыстка праваабарончага цэнтра «Вясна» Наста Лойка не выключае, што Эдуарда Пальчыса прызнаюць палітвязням:

«25 жніўня «судзілі» матэрыялы сайта 1863х.com, які вёў Эдуард Пальчыс. А працэс над самім блогерам можа пачацца хоць праз 10 дзён, а можа - і больш чым праз месяц. Закон гэта дазваляе. Справа «Джона Сільвера» ўяўляе вялікую грамадскую цікавасць, і ўжо відавочна, што яно мае відавочныя палітычныя прычыны. Гэта пацвердзіў і суд над матэрыяламі сайта, які ў закрытым рэжыме прызнаў 9 артыкулаў «экстрэмісцкімі». Гэтую пастанову адвакат Пальчыса абскарджвае. Але трэба адзначыць, што так робіцца база для будучага суда над самім блогерам», - мяркуе юрыст.

Ці прызнаюць Пальчыса палітвязням, калі яго асудзяць за распаўсюд матэрыялаў, прызнаных «экстрэмісцкімі»? Гэта будзе залежаць ад розных абставінаў.

«У тым ліку ад інфармацыі паводле справы, якой пакуль недастаткова. Але многае залежыць і ад таго, ці будзе працэс адкрытым, ці яго таксама закрыюць, фармальна спаслаўшыся на таямніцу. Будзем глядзець і экспэртызы наконт справы Пальчыса, наколькі яны будуць адкрытымі і аб'ектыўнымі», - сказалa Наста Лойка.

Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць у «распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні» (ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэкса) і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (ч.2 арт.343). За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» - пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Са словаў Лойкі, Эдуарда Пальчыса трымаюць у следчым ізалятары ў Жодзіне.

«Ён не разгубіўся, захоўвае баявы дух і трымаецца, хоць умовы там даволі жорсткія і на яго стала ціснуць. За 7 месяцаў, што Пальчыса ўтрымліваюць пад вартай, яму ні разу не дазволілі сустрэцца з жонкай, і толькі раз ён змог убачыць маці. Але, мяркуючы з лістоў ад яго, перапісвацца ўсё ж дазваляюць», - сказала Наста Лойка.

Абараняць Эдуарда Пальчыса ў судзе збіраецца адвакат Ганна Бахціна.

Нагадаем, блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем «Джон Сільвер», размяшчаў на сайце 1863х.com, сярод іншага, матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расеі ў дачыненні да Беларусі і Украіны. У пачатку года Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расеі і экстрадаваны ў Беларусь.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках