25 красавiка 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча мяняе правілы працаўладкавання іншаземцаў

1
Польшча мяняе правілы працаўладкавання іншаземцаў

Новыя дазволы на працу будзе выдаваць бюро працы аўтаматычна, але дзякуючы рэгістрацыі, іх сапраўднасць будзе прасцей праверыць.

Замест заяў працадаўцаў будуць дазволы гарадскіх органаў, піша "Тыждень".

"Замест заяў працадаўцаў пра намер даручыць выкананне работы замежніку будуць дзейнічаць дазволы, якія будуць выдаваць раённыя бюро працы", - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў старшыні Польска-ўкраінскай гаспадарчай палаты Яцэка Пяхоты, цяперашнія праблемы звязаныя з тым, што хочучы спрасціць працэдуру працаўладкавання суседзяў з усходняй мяжы, у Польшчы дзейнічаюць празмерныя спрашчэнні. Ён адзначыў, што заявы не рэгіструюць на цэнтральным узроўні, а гэта ўскладняе іх праверку.

Акрамя таго, Пяхота адзначыў, што ёсць працадаўцы, якія падаюць значна болей заяў, чым яны ў стане наняць рабочых. Таму частка дакументаў трапляе на чорны рынак.

На ягоную думку, гэта праблема ўжо неўзабаве знікне. З 2017 года заявы заменяць дазволы, якія будуць выдаваць бюро працы. Іх будуць выдаваць аўтаматычна, але дзякуючы рэгістрацыі, іх сапраўднасць будзе прасцей праверыць.

Старшыня Польска-ўкраінскай гаспадарчай палаты прызнае, што існуе рызыка, што бюро працы не будуць паспяваць з праверкай заяў.

Пры гэтым ён дадаў, што ёсць ідэя, каб аплаты за выдачу гэтых дазволаў заставаліся ў бюро, а гэта дазволіць наймаць дадатковых работнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках