Беларусь можа стаць бязвізавай для грамадзян 80 краін
9- 29.08.2016, 18:45
- 9,983
Замежныя турысты змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі цягам 5 дзён.
Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец на супольным пасяджэнні калегій Мінспорту і Мінпрыроды расказаў аб праекце бязвізавага ўезду ў Беларусь для замежных турыстаў з 80 краін свету, піша traveling.by.
Пакуль праект знаходзіцца ў Савеце міністраў, дзе разглядаецца магчымасць уезду без віз для грамадзян краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Пакуль гаворка ідзе толькі аб замежных турыстах, якія прыбываюць у краіну праз аэрапорт «Мінск». Без візы яны змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі цягам 5 дзён.
- Адная з перашкодаў развіцця турызму - візавы рэжым. Праца ідзе фрагментамі - скасаваныя візы для наведвання Белавежскай пушчы, днямі быў падпісаны аналагічны указ аб Аўгустоўскім канале. Бязвізавы рэжым ужо працуе для грамадзян Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагменты, на якіх выпрабоўваецца сістэма. Цяпер у Савеце міністраў ляжыць праект дакумента, дзе разглядаецца магчымасць скасавання віз для грамадзян 80 краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, цягам пару месяцаў гэты дакумент будзе падпісаны, - заявіў Міхаіл Кравец на сустрэчы.