29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Буэнас-Айрэсе паліцыя затрымала Дыега Марадону

1
У Буэнас-Айрэсе паліцыя затрымала Дыега Марадону

Легендарнага футбаліста падазраюць у выкарыстанні падробленых дакументаў.

Адзін з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю сусветнага футбола, чэмпіён міру 1986 гога аргентынец Дыега Марадона трапіў у непрыемную гісторыю, якая можа для яго закончыцца турэмным тэрмінам, піша Clarin.

Легендарны футбаліст не змог адправіцца на самалёце з Буэнас-Айрэса ў Дубай у сувязі з падазрэннямі ў выкарыстанні падробленых дакументаў.

Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю. Марадона разам са сваёй сяброўкай Расіё Алівай прыбыў у міжнародны аэрапорт міністра Пістарыні. Ён падаў пашпарт і квіткі паліцыянтам, якія западозрылі экс-капітана «Albicelestes» у махінацыях і затрымалі яго.

Марадона ўпэўнены, што гэты выпадак варта звязваць з палітыкай. На ягоную думку, яго затрымалі не выпадкова.

Раней Марадона прызнаў свайго пазашлюбнага сына праз амаль 30 гадоў пасля яго нараджэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках