20 красавiка 2024, Субота, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беражкоў і Капскі абмеркавалі стварэнне прэм'ер-лігі

9
Беражкоў і Капскі абмеркавалі стварэнне прэм'ер-лігі

Стварэнню беларускай прафесійнай лігі на гэты момант перашкаджае адсутнасць сродкаў.

Дырэктар маркетынгу Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Беражкоў распавёў аб праблемах, якія могуць паўстаць пры стварэнні прэм'ер-лігі ў Беларусі, паведамляе «Трыбуна».

- Ёсць інфармацыя, што вы гутарылі з прадстаўнікамі некаторых клубаў аб стварэнні прафесійнай лігі. Да чаго здалелі дамовіцца?

- Прапрацаваўшы некалькі месяцаў у федэрацыі, убачыў, як цяжка кіруецца гэтая сістэма. Я дакладна вызначыў, што АБФФ павінна займацца нацыянальнымі камандамі, Кубкам краіны і масавым футболам. Можна яшчэ пакінуць судзейства і ліцэнзаванне. А футбольнымі клубамі павінна займацца «Майстар-лiга» (назавем яе так), роўна як і маркетынгам, тэлевізійнымі правамі і правядзеннем спаборніцтваў.

Румас (кіраўнік АБФФ - заўв.) і Сафар'ян (першы намеснік старшыні БФФ - заўв.) не супраць. Федэрацыя нават ахвочая дапамагчы. Але ініцыятыва павінна ісці ад клубаў. Сама АБФФ гэтага рабіць не будзе. Я сустракаўся з Анатолем Капскім і з Віктарам Радзьковым з берасцейскага «Дынама». Абодва за. Ведаю, што і «Крумкачы» - за. Магчыма, за зіму нешта і адбудзецца, але не з наступнага сэзону. Рэгламент ёсць. І трэба яго выконваць. Усё што прынята - павінна быць выканана, а потым можам пакласці чысты аркуш і працаваць.

- Што перашкаджае стварэнню?

- Грошы. Сумленны адказ - адсутнасць сродкаў. Калі цяпер Сяргей Румас мае дамоўленасць з «Беларусбанкам», то ўсе баяцца гэта страціць. Гэта вельмі сур'ёзная дапамога. І дарэчы, Румас не супраць частку з іх аддаць ПФЛ для пачатку.

Патрэбны штат, структура і залучэнне фундатараў. І з фундатарамі самая вялікая бяда ў Беларусі. Іміджавая рэклама на цяперашнім апушчаным рынку патрэбная толькі тым, хто ўпершыню ўваходзіць на рынак. А вялікім кампаніям не. Ім патрэбныя рэкламы продажу. А ў футболе далёка не паедзеш - аўдыторыя вузкая. Замкнёнае кола. Трэба павялічваць аўдыторыю, падвышаць якасць прадукту і разлічваць на тых, хто рэкламуе продаж.

Я б хацеў паскардзіцца на заканадаўства. Яно перашкаджае нам развівацца. Я кажу аб абмежаванні рэкламы слабаалкагольнай прадукцыі. Ва ўсім свеце «ездзяць» на піве. Мы гэтага зрабіць не можам. Мы не можам «ехаць» на букмекерскім бізнэсе. На нашых стадыёнах - аб'ектах фізкультуры і спорту - рэклама гульнёвага бізнэсу (казіно і букмекерскіх кантор) забароненая. Да прыкладу, адзін вялікі замежны букмекер быў ахвочы даць нам сродкі на палову меншыя, чым «Беларусбанк», але мы не маглі яму нічога прапанаваць.

А букмекеры ж не зацікаўленыя ў дамоўных матчах. Яны вораг букмекераў. Трэба гэта разумець і выкарыстоўваць, каб зарабляць грошы і сумленна гуляць. Увесь свет іх выкарыстоўвае. Чэмпіянат Украіны цалкам пабудаваны на букмекерах. Формы камандаў усіх ліг цалкам у «Пары-матчы». У Англіі такая ж сітуацыя. Так, кожны сайт вазьміце. Хто асноўны рэкламадаўца? Букмекеры. Сайтам і СМІ зарабляць можна, а тым, хто корміць СМІ - футболу - нельга. Гэта нонсэнс. І гэта датычыцца ўсіх гульнявых тыпаў спорту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках