29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» праходзяць паводле звыклага сцэнару фальсіфікацый

5
«Выбары» праходзяць паводле звыклага сцэнару фальсіфікацый

Народ Беларусі пазбаўлены права і магчымасці праз свабодныя і дэмакратычныя выбары самастойна кіраваць краінай.

Пра гэта гаворыцца ў праекце заявы кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных партый, пішуць «Беларускія навіны».

«Дакумент ужо падрыхтаваны, цяпер праходзіць яго падпісанне кандыдатамі», - паведаміла прэс-сакратарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна 29 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Кіроўны рэжым не выканаў ніводную з рэкамендацый АБСЕ аб дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства, і на практыцы выбары праходзяць паводле ўжо звыклага сцэнару фальсіфікацый народнага волевыяўлення, пры поўным кантролі вертыкалі і пры папушчальніцтве судоў, пракуратуры і органаў аховы правапарадку», - зачытала яна тэкст заявы, падрыхтаванага правацэнтрысцкай кааліцыяй.

У кааліцыю, акрамя АГП, уваходзяць рух «За Свабоду» і аргкамітэт для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

У дакуменце адзначаецца, што замест патрэбнага для пераадолення сістэмнага крызісу дыялогу з прадстаўнікамі ўсіх палітычных і грамадскіх сіл краіны «аўтарытарны рэжым працягвае палітыку эскалацыі агрэсіі ў дачыненні да сваіх грамадзян, палітычных апанентаў і ўсіх незалежных ад улады структур грамадзянскай супольнасці».

Беларускі «парламент», на думку правацэнтрысцкай кааліцыі, «застаецца дэкаратыўным інстытутам», закліканым «абслугоўваць уладную вертыкаль, а не прадстаўляць інтарэсы грамадзян краіны».

Правацэнтрысты заяўляюць, што «выбары» не могуць быць справядлівымі, свабоднымі і дэмакратычнымі, пакуль у краіне няма свабоды прэсы; пераследуецца іншадумства, абмяжоўваюцца правы палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, незалежных прафзвязаў; ігнаруюцца гарантаваныя міжнароднымі дамовамі, Канстытуцыяй і заканадаўствам правы грамадзян на свабоду асацыяцый, мітынгаў і сходаў.

У заяве таксама адзначаецца, што кандыдаты ў «дэпутаты» ад кааліцыі не могуць разглядаць кампанію, якая адбываецца як рэальныя выбары.

У сувязі з гэтым яны прадаўжаюць у ёй удзел з мэтай інфармавання грамадзян краіны аб згубнасці курсу аўтарытарнага рэжыму; атрымання аб'ектыўнай ацэнкі правядзення «выбараў» «дэпутатаў» «палаткі»; інфармавання грамадзян краіны пра выкрытыя факты парушэнняў, злоўжыванняў, фальсіфікацый; атрымання грамадскай падтрымкі альтэрнатыўных праграм развіцця краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках