29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы заклікаў вярнуцца да вытокаў ідэі Еўразвязу

МЗС Польшчы заклікаў вярнуцца да вытокаў ідэі Еўразвязу
ВІТОЛЬД ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Вітольд Вашчыкоўскі падкрэсліў асаблівую ролю Цэнтральнай Еўропы ў лёсе ЕЗ.

Кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі заклікаў вярнуцца да духу Еўрапейскага Звязу, які заснаваны на адказнасці за лёс Еўропы. Міністр замежных спраў Польшчы разам з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў Нямеччыны і Францыі ўзяў удзел у канферэнцыі амбасадараў у Берліне, паведамляе «Радыё Польшча».

Вітольд Вашчыкоўскі ў сваёй прамове падкрэсліў аб неабходнасці вяртання да вытокаў ідэі Еўразвязу.

«Цяпер еўрапейскія дзяржавы зноў падзеленыя. Вядома, не так глыбока, як 25 гадоў таму. Але прыклад Вялікабрытаніі і Брэксіта паказвае, што легкадумнасць можа ператварыцца ў сапраўдную прорву», - сказаў ён.

Кіраўнік польскага МЗС раскрытыкаваў рэакцыю Еўрапейскай камісіі на міграцыйны крызіс. «Існуе патрэба ў разважлівым стаўленні да гэтай праблемы», - сказаў міністр, бо, як адзначыў, ключ да развязання гэтага крызісу знаходзіцца не ў Еўропе, а ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Вітольд Вашчыкоўскі ўспомніў таксама пра пагрозы бяспекі для Еўразвязу і неабходнасць стабілізацыі сітуацыі ў Цэнтральнай Еўропе, без чаго нельга казаць пра бяспеку і прадказальнасць у ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках