19 красавiка 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі тэлевядоўца захапляецца гуртам Re1ikt

Амерыканскі тэлевядоўца захапляецца гуртам Re1ikt
Мэт О'Данэл

Беларускі музыкі ўвайшлі ў чацвёрку любімых метал-гуртоў Мэта О'Данэла.

Вядоўца ранішніх навін Філадэльфійскага тэлеканала 6 ABC Мэт О'Данэл адказаў у «Твітэры» на пытанне гледача пра яго любімыя метал-альбомы ў 2016 годзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён назваў не альбомы, а выканаўцаў: Re1ikt (Беларусь), Sivyj Yar (Расея), Trautonist (Нямеччына) і Cobalt (ЗША). Беларускі гурт не выпускаў альбомаў у 2016 годзе, але выдаў «Лекавыя травы» ў кастрычніку 2015 года.

У «Лекавых травах» гурт выканаў у метал-стылістыцы песні з беларускага Палесся і іншых рэгіёнаў краіны, а таксама песні паводле твораў Яна Баршчэўскага і Якуба Коласа.

Альбом атрымаў шэраг узнагарод у Беларусі, у тым ліку «Найлепшы рок-альбом», «Прыз народных экспэртаў» і «Прыз штатных экспэртаў» ад Experty.by, «Альбом года» на фестывалі «Даем рады» і на прэміі Rock Profi (на ёй жа Re1ikt быў названы гуртам года).

Бліжэйшы выступ Re1ikt адбудзецца на фолк-фэсце «Камяніца» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам 10 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках