25 красавiка 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі не хоча праводзіць незалежны кантроль якасці адукацыі

1
Мінадукацыі не хоча праводзіць незалежны кантроль якасці адукацыі

Міністру адукацыі незразумела, навошта трэба выконваць патрабаванні дарожнай карты Балонскага працэсу.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў не бачыць неабходнасці для стварэння ў Беларусі незалежнага агенцтва кантролю якасці вышэйшай адукацыі, як таго патрабуюць умовы выканання дарожнай карты Балонскага працэсу.

Пра гэта Жураўкоў заявіў 30 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску падчас адказу на пытанне БелаПАН.

«Дарожная карта - гэта нашы супольныя дзеянні, план таго, што мы збіраемся рабіць, і гэта не значыць, што нам хтосьці ставіць умовы, зусім не, - сказаў міністр. - Аднак мы сёння сур'ёзна прапрацоўваем пытанне незалежнай ацэнкі ведаў школьнікаў 9-х і 11-х класаў. Мы глядзім, як далей удасканальваць сістэму ліцэнзавання і ацэнкі работы ўстаноў адукацыі, хто гэтым будзе займацца, якія структуры».

Жураўкоў заявіў, што сёння таксама разглядаецца пытанне пашырэння паўнамоцтваў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), на які плануецца ўскласці функцыю незалежнай ацэнкі ведаў студэнтаў.

«Мы гэтым пытаннем займаемся, але займаемся ў адпаведнасці з нашымі індывідуальнымі нацыянальнымі асаблівасцямі сістэмы, - сказаў міністр. - Ідзе працоўны працэс, ніякай спешкі няма».

Ён падкрэсліў, што няма неабходнасці «ўводзіць яшчэ нейкія структуры незразумела для чаго».

Жураўкоў нагадаў, што «ёсць дэпартамент ацэнкі якасці ведаў пры Міністэрстве адукацыі».

«Гэта афіцыйная структура, якая неабходна, каб хаця б пацвярджаць дыпломы, атэстаты, выдаваць ліцэнзіі. Гэта павінна рабіць структура дзяржаўная. А вось для ацэнкі ведаў мы глядзім на наш РІКВ з мэтай пашырыць яго паўнамоцтвы для таго, каб ацэньваць веды незалежна ад школы, рэгіёну», - сказаў міністр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках