25 красавiка 2024, Чацвер, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раўкоў назваў месцы, дзе забаронена запускаць дроны

12
Раўкоў назваў месцы, дзе забаронена запускаць дроны

У забароненых зонах паводле новых законаў наогул нічога нельга падымаць у паветра.

Пастановай Міністэрства абароны ўстаноўлены пералік зон у Беларусі, дзе забаронена выкарыстанне авіямадэлей. Дакумент увайшоў у дзеянне з 28 жніўня, паведамляе Нацыянальны прававы партал.

Пастанова №18 ад 22 жніўня 2016 года «Аб устанаўленні пераліку зон, забароненых для выкарыстання авіямадэлей» падпісаная міністрам абароны Андрэем Раўковым, а таксама ўзгодненая з Міністэрствам транспарту і камунікацый.

Паводле закону, пад словам «авіямадэль» разумеецца «лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіравальны свабодналётаючы апарат». Такія прылады не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. У забароненых зонах выкарыстанне авіямадэлей не дапускаецца без узгаднення з дзяржорганам (арганізацыяй).

Пры гэтым, згодна з пастановай №636 ад 16 жніўня 2016 «Аб некаторых пытаннях выкарыстання авіямадэлей у Рэспубліцы Беларусь», для гарантавання бяспекі палёту паветраных суднаў выкарыстоўваць авіямадэлі можна на вышыні да 100 метраў ад узроўню зямлі (вады).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках