25 красавiка 2024, Чацвер, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік узламаў сайт прэзідэнта Шры-Ланкі, каб не здаваць іспыты

2
Школьнік узламаў сайт прэзідэнта Шры-Ланкі, каб не здаваць іспыты

17-гадовы хакер з Шры-Ланкі размясціў на галоўнай старонцы патрабаванне перанесці іспыты.

А ўсё таму, што яны супадаюць са святкаваннем тамільскага Новага года ў красавіку. Патрабаванне хакера праігнаравалі, а яго самога арыштавалі і пагражаюць трыма гадамі турмы, паведамляе BBC.

Акрамя патрабавання навагодніх вакацый, юны злачынец параіў прэзідэнту Шры-Ланкі Майтрыпалу Сірысену заклапаціцца бяспекай дзяржаўных вэб-сайтаў, «інакш давядзецца сутыкнуцца з кібервайной». Скарыстаўшыся выпадкам, хакер папрасіў спыніць безадказныя дзеянні прэм'ер-міністра і надаць больш увагі праблемам навучэнцаў.

Праца дзяржаўнага сайта была прыпыненая на час, пакуль з выхадкамі падлетка разбіраліся спецыялісты. Пасля вяртання ў строй яго зноў узламалі. У панядзелак паліцыянты Шры-Ланкі арыштавалі хакера. Яму пагражае $2000 штрафу і тры гады турмы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках