25 красавiка 2024, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў увоз малочнай прадукцыі яшчэ з двух беларускіх прадпрыемстваў

7
Рассельгаснагляд забараніў увоз малочнай прадукцыі яшчэ з двух беларускіх прадпрыемстваў

Гаворка ідзе пра Лепельскі малочна-кансервавы камбінат і Бярозаўскі сыраробны камбінат.

Як паведамляе прэс-служба ўстановы, падчас кантролю ў дачыненні да Лепельскага камбіната было ўстаноўлена, што пратаколы выпрабаванняў прадукцыі, на падставе якіх прынятая дэкларацыя адпаведнасці, аформленыя да адклікання састарэлай дэкларацыі. Такое ж парушэнне зафіксаванае пры паступленні прадукцыі Бярозаўскага сыраробнага камбіната.

Рассельгаснагляд таксама паведаміў, што выяўленыя парушэнні і пры праверцы прадукцыі Пастаўскага малочнага завода і кампаніі «Савушкін прадукт». Так, прадукцыя Пастаўскага завода ўвозілася на аўтамабілі, які не быў абсталяваны прыборам для вымярэння і кантролю тэмпературы. Акрамя таго, у гэтым месяцы быў знойдзены адзін выпадак неадпаведнасці яго прадукцыі ў масавай долі бялку.

У прадукцыі ААТ «Савушкін прадукт» прадаўжаюць выяўляцца выпадкі фальсіфікацыі.

Рассельгаснагляд папярэдзіў гэтыя прадпрыемствы, што пры новых парушэннях пастаўкі іх прадукцыі таксама будуць абмежаваныя.

Нагадаем, праз парушэнні расейскіх ветэрынарных патрабаванняў і выяўлення выпадкаў фальсіфікацыі прадукцыі Рассельгаснагляд з 13 жніўня абмежаваў пастаўкі прадукцыі Ваўкавыскага ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» і ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат». З 18 жніўня дзейнічае забарона на ўвоз прадукцыі прадпрыемстваў «Белсыр», «Малочны гасцінец» і Полацкага малочнага камбіната, а таксама кампаніі «Біякам», якая вырабляе камбікармы.

Акрамя таго, папярэджанні атрымалі Аршанскі малочны камбінат і Менскі Малкамбінат N1.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках