25 красавiка 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ICAED: У Беларусі па-ранейшаму застаецца праблема зніклых палітыкаў

2
ICAED: У Беларусі па-ранейшаму застаецца праблема зніклых палітыкаў

Сёння, 30 жніўня - Міжнародны дзень зніклых без вестак.

У гэты дзень Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў (ICAED) распаўсюдзіла заяву, у якой значная ўвага надаецца зніклым без вестак апанентам рэжыму Лукашэнкі - палітыкам Юрыю Захаранку, Віктару Ганчару, бізнэсоўцу Анатолю Красоўскаму і журналісту Змітру Завадскаму.

«Сёння, адзначаючы Міжнародны дзень зніклых без вестак, мы гаворым пра дзясяткі тысяч выпадкаў знікнення людзей ва ўсім свеце. У гэты дзень мы ўшаноўваем памяць усіх, хто прапаў без вестак на ўсім зямным шары. Мы выказваем салідарнасць з імі і ўсім сэрцам падзяляем гора сем'яў, якія прадаўжаюць чакаць. Іх пытанні ўсё яшчэ застаюцца без адказу.

За апошнія 35 гадоў Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН) перадала 54,557 выпадкаў знікнення 105 дзяржавам. Знікненні часта ў канчатковым выніку прыводзяць да смерці ахвяры. На жаль, сёння ў кожным рэгіёне маюцца выпадкі гвалтоўных знікненняў.

Чатыры выпадкі палітычных знікненняў у 1999-2000 гадах застаюцца нерасследаваннымі ў Беларусі.

У Еўропе пасля 16 гадоў беларускія ўлады, падазраваныя ва ўдзеле ў знікненні чатырох вядомых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў і журналіста, прадаўжаюць ігнараваць патрабаванні міжнародных і праваабарончых арганізацый, у тым ліку пастанову Рады ААН у правах чалавека, правесці належнае расследаванне гэтых выпадкаў. Беларускі ўрад не падпісаў і не ратыфікаваў Канвенцыю», - гаворыцца ў заяве.

ICAED адзначае, што ў Беларусі праваабаронцы і актывісты правлі нядаўна важную ініцыятыву: салідарнасць цягам дзесяці дзён з 92-гадовай маці былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, які знік 17 гадоў таму.

«У сувязі з Міжнародным днём зніклых без вестак мы заклікаем умацаваць механізмы для прадухілення знікнення; абараніць тых, хто цяпер у небяспецы; аднавіць справядлівасць у дачыненні да зніклых асобаў, іх сем'яў, родных і блізкіх і ўсяго грамадства», - гаворыцца ў заяве.

Ад імя беларускіх арганізацый, якія ўваходзяць у ICAED, заяву падпісалі лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, прадстаўнік charter97.org Уладзімір Кобец, кіраўніца ініцыятывы «Мы памятаем» Ірына Красоўская.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках