24 красавiка 2024, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскай кампаніі пракаментавалі загубу свайго супрацоўніка на БелАЭС

9
У расейскай кампаніі пракаментавалі загубу свайго супрацоўніка на БелАЭС
ФОТА: DPA

Загінулым быў 43-гадовы мантажнік, супрацоўнік «РасСЭМ».

Прычынай гібелі супрацоўніка расейскай арганізацыі падчас будаўніцтва БелАЭС маглі стаць парушэнні правілаў бяспекі пры падачы балонаў з газавай сумессю супрацоўнікамі субвыканаўчых арганізацыі. Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе генеральнага выканаўцы будаўніцтва Беларускай АЭС «НІАЭП - АСЭ».

Загінулым быў 43-гадовы мантажнік, супрацоўнік ТАА «Трэст Расспецэнэргамантаж», які часцей называюць «РасСЭМ». Амаль усе адказныя работы для вырабу і мантажу канструкцыі выконваюць працоўныя менавіта гэтай кампаніі.

Паводле інфармацыі аддзела аховы працы і пажарнай бяспекі расейскай кампаніі, прычынай трагедыі маглі стаць «парушэнні правілаў бяспекі пры падачы балонаў з газавай сумессю супрацоўнікамі субпадрадных арганізацыі».

«Беларускі бок адразу ж быў паінфармаваны аб няшчасным выпадку, - адзначыў начальнік аховы працы Сяргей Садкоў. - Цяпер у кампаніі сфармаваная камісія расследавання няшчаснага выпадку, спецыялісты якой ужо прыступілі да высвятлення абставінаў, якія прывялі да гібелі будаўніка. Усе выяўленыя намі факты таксама перадаюцца замоўніку будаўніцтва».

У кампаніі таксама падкрэслілі, каментуючы ўстурбаванасць апанентаў будаўніцтва БелАЭС, што тое, што адбылося на будпляцоўцы ніяк не паўплывае на змены радыяцыйнага фону ў рэгіёне: «Цяпер мы толькі вядзем збудаванне аб'ектаў атамнай энэргетыкі. І на будаўнічай пляцоўцы адсутнічаюць усялякія ядзерныя матэрыялы».

Прадпрыемства, дзе працаваў загінулы мантажнік, узяло на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з дастаўкай на радзіму і пахаваннем свайго супрацоўніка, а таксама наданнем матэрыяльнай дапамогі сям'і загінулага.

Нагадаем, 26 жніўня на пляцоўцы будаўніцтва АЭС загінуў чалавек. Гэта быў 43-гадовы мантажнік будаўнічых канструкцый, які працаваў на адну з расейскіх субвыканаўчых арганізацый «РасСЭМ». Смерць наступіла ў выніку траўмавання металічным балонам.

Следчы камітэт праводзіць праверку паводле факту гібелі рабочага. Каб высветліць абставіны здарэння, следчыя разам з экспэртамі агледзелі месца здарэння. Прызначаныя судова-медыцынскія экспэртызы. Праваахоўнікі апытваюць відавочцаў здарэння і кіраўнікоў, адказных за правілы тэхнікі бяспекі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках