29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Піва спрыяе паляпшэнню разумовых здольнасцяў

4
Навукоўцы: Піва спрыяе паляпшэнню разумовых здольнасцяў

Аднак спецыялісты не рэкамендуюць аматарам піва радавацца раней часу.

У выніку чарговага даследавання, якое правялі амерыканскія навукоўцы, стала вядома, што кампанент ксантахумол, які ўваходзіць у склад піва спрыяе актывізацыі працы мозгу, піша orthodox.od.ua.

Даследчыкі сцвярджаюць, што для таго, каб піва сапраўды мела дабратворны эфект на дзейнасць мозгу трэба за дзень выпіваць не менш за 2000 літраў гэтага напою.

Навукоўцам удалося высветліць, што ксантахумол, які ўваходзіць у склад хмеля, а значыць і піва, спрыяе паляпшэнню актыўнасці мозгу маладых лабараторных мышэй. Ксантахумол - гэта флаваноіды, якія звычайна ўтрымліваюцца ў раслінах і з'яўляюцца рэгулятарам іх афарбоўкі. Навукоўцы выявілі такія флаваноіды ў чырвоным віне, шакаладзе і чарніцах. Медыкі спадзяюцца, што ксантахумол дапаможа лячыць такія захворванні як рак, метабалічны сіндром і сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Даследчыкі мяркуюць, што з дапамогай новага кампанента, які ім атрымалася выявіць, стане магчымым аднаўленне працэсаў памяці ў пацыентаў з яе парушэннямі. Са слоў даследнікаў: «Ксантахумол можа паскорыць абмен рэчываў, знізіць узровень тлустых кіслот ў пячонцы і палепшыць пазнавальную гнуткасць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках