19 красавiка 2024, Пятніца, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад матчам Беларусь - Францыя заўзятарам раздадуць 13 тысяч футболак

5
Перад матчам Беларусь - Францыя заўзятарам раздадуць 13 тысяч футболак

На ўсіх крэслах арэны перад матчам пакладуць футболкі з новым брэндам каманды Беларусі «Белыя крылы».

6 верасня а 21.45 на «Барысаў-Арэне» каманда Беларусі ў футболе стартуе ў кваліфікацыі ЧС-2018 матчам з віцэ-чэмпіёнамі Еўропы камандай Францыі, піша tut.by.

Абноўлены аддзел маркетынгу федэрацыі футбола падрыхтаваў да гульні невялікі сюрпрыз для заўзятараў.

Так, на ўсіх крэслах арэны перад матчам пакладуць футболкі з новым брэндам каманды Беларусі «Белыя крылы».

У перапынку гурт Navi выканае песню «Наперад белакрылыя», якая стала неафіцыйным гімнам нацыянальнай каманды, пры гэтым на экраны арэны будуць выводзіцца словы песні.

Будуць арганізаваныя пункту продажу атрыбутыкі і калекцыйных і рарытэтных футбольных сувеніраў. У забаўляльнай зоне арганізатары матчу плануюць арганізаваць чатыры пункты аквагрыму, дзве фотабудкі і прынтэр з бясплатным друкам фотаздымкаў заўзятараў.

Упершыню на афіцыйным матчы каманды будзе працаваць «будка галоснасці», у якой кожны заўзятар зможа пагутарыць з карэспандэнтам АБФФ ТБ.

Таксама заўзятарам прапануюць намаляваць плакат у падтрымку галоўнай каманды краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках