20 красавiка 2024, Субота, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама і Эрдаган абмяркуюць экстрадыцыю Гюлена на саміце G20

Абама і Эрдаган абмяркуюць экстрадыцыю Гюлена на саміце G20
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган
ФОТА: AFP

Турэцкія ўлады называюць грамадзяніна ЗША Фетхулу Гюлена арганізатарам спробы ваеннага перавароту ў краіне.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркуюць магчымасць экстрадыцыі турэцкага апазіцыянера Фетхулы Гюлена на саміце краін «вялікай дваццаткі» ў Кітаі, заявіў прадстаўнік прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калын, паведамляе расейская служба ВВС.

«Падчас перамоваў у Кітаі, вядома, будзе абмяркоўвацца пытанне аб экстрадыцыі Гюлена. Мы чакаем яе... Цяпер праца ў гэтым кірунку вядзецца», - сказаў Калын.

Турэцкія ўлады называюць грамадзяніна ЗША Фетхулу Гюлена арганізатарам нядаўняй спробы ваеннага перавароту ў краіне. Сам ён сцвярджае, што зусім не мае дачынення да гэтага.

У сваёй калонцы для французскага выдання Monde Гюлен заяўляў, што калі хоць бы дзясятая частка абвінавачванняў супраць яго будзе даведзеная, то ён гатовы вярнуцца ў Турцыю і адбыць самае строгае пакаранне.

Фетхула Гюлен уважаецца ў Турцыі другім паводле ўплыву чалавекам пасля прэзідэнта Эрдагана. Яны былі паплечнікамі, калі апошні прыйшоў да ўлады, аднак потым іх шляхі разышліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках