28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці дзіця затрымалі за стырном аўтамабіля

2
У Берасці дзіця затрымалі за стырном аўтамабіля

Штраф атрымае бацька хлопчыка.

За мінулыя выходныя ў Берасці супрацоўнікі ДАІ тройчы спынялі транспартныя сродкі, за стырном якіх былі непаўналетнія. Так, 27 жніўня ўвечары на вуліцы Вінніка быў спынены аўтамабіль, якім кіраваў 13-гадовы хлопчык. Побач знаходзіўся бацька, які такім спосабам надумаў навучыць дзіцяці навыкам кіравання.

На мужчыну складзены пратакол за перадачу кіравання транспартнага сродку асобе, якая не мае пасведчання кіроўцы, паведамляе brestcity.com.

28 жніўня ў вёсцы Тэльмы быў спынены падлетак на скутары, які ехаў са сваім таварышам-аднагодкам. Скутэр быў падарункам на 16-годдзе, але выпрабаваць яго надумалі яшчэ да дня нараджэння.

А ўночы з 27 на 28 жніўня на вуліцы 5-ы Форт быў спынены аўтамабіль, за стырном якога быў 16-гадовы хлопец. Ён, пакуль бацькі не было дома, самастойна ўзяў ключы ад аўтамабіля. На яго склалі два пратаколы: за кіраванне без пасведчання кіроўцы, і за адсутнасць тэхагляду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках