28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі замарозілі назапашвальныя пенсіі

6
У Расеі замарозілі назапашвальныя пенсіі

Назапашвальная частка пенсій замарожаная, бо плата за іх пералічэнне «не закладзеная ў бюджэт».

Віцэ-прэм'ерка РФ Вольга Галадзец заявіла, што назапашвальная частка пенсій зноў будзе замарожаная, бо трансферт Пенсійнаму фонду РФ не закладваецца ў праект бюджэту.

«Ужо гранічныя ліміты пададзеныя, у іх няма трансферта Пенсійнаму фонду», - сказала Галадзец журналістам у сераду, піша interfax.ru.

На пытанне, ці захаваецца замарозка назапашвальнай часткі пенсій, яна адказала: «Так».

У пачатку ліпеня Расейская трохбаковая камісія зацвердзіла праект бюджэту Пенсійнага фонду Расеі на 2017-2019 гады. Ён складзены зыходзячы з таго, што ўвесь аб'ём тарыфу страхавога ўнёску будзе накіраваны на страхавую частка пенсій, фармаванне пенсійных накапленняў у 2017-2019 гадах не прадугледжана.

Назапашвальная пенсія - гэта штомесячная пажыццёвая выплата пенсійных ашчаджэнняў, якія сфармаваныя за кошт страхавых унёскаў працадаўцаў і даходу ад іх інвеставання.

Упершыню адлічэнні працоўных расейцаў на назапашвальную частку пенсіі былі накіраваныя на бягучыя выплаты пенсіянерам у 2014 годзе. Затым замарозка назапашвальнай часткі пенсіі была прадоўжана на 2015 і 2016 гады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках