25 красавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абмежаванні вывазу паліва за мяжу скасуюць

13
Абмежаванні вывазу паліва за мяжу скасуюць

З 1 верасня на аўтамабілі ездзіць за мяжу можна будзе хоць некалькі разоў на дзень.

Уведзеная пяць гадоў таму пастанова Саўміна «Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» скасаваная. Ці кінуцца ў Польшчу «саляравозы»?

Пастанову №753, паводле якой з запраўленым бакам без выплаты мыты за межы Мытнага саюза можна было ездзіць не часцей, чым раз на 8 дзён, Савет міністраў прыняў 10 чэрвеня 2011 года. Калі часцей - толькі праз чырвоны канал з выплатай мыты. Так беларускія ўлады спрабавалі змагацца з вывазам паліва за мяжу. У Беларусі яно таннейшае, чым, напрыклад, у Польшчы (сёння ў нас літр бензіну АІ-95 каштуе $0,63, у палякаў - $1,08), нагадвае «Белсат».

Спачатку беларускія памежнікі забяспечвалі выкананне пастановы наступным чынам: адзін чалавек, які кіруе аўтамабілем і не хоча плаціць дадаткова, мог выехаць за мяжу раз на восем дзён. Беларусы хутка зарыентаваліся і прадоўжылі рэгулярна вывозіць паліва за межы Мытнага саюза: за стырно аўто садзіліся розныя кіроўцы.

І тады на мяжы пачалі кантраляваць самаходы - транспартны сродак паводле «спрошчанай схемы» не мог выехаць за межы Беларусі часцей чым раз на восем дзён.

Беларускія мытнікі перастануць зазіраць у бак, зазірнуць польскія

Гэтыя абмежаванні ўдарылі і па беларусах, якія не вывозілі паліва. Напрыклад, па зялёнай картцы (гэта абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія выязджаюць за мяжу на ўласным аўтамабілі), зрабіць якую каштуе 50 еўраў за месяц, можна было выехаць максімум тры разы на месяц. Праблему зняла пастанова Савета міністраў №526 ад 1 лiпеня 2016 года.

Але наўрад ці так званыя «саляравозы» змогуць вольна вазіць паліва ў Еўразвяз. Прынамсі, у Польшчы яшчэ ў 2013-м годзе ўвайшлі ў дзеянне новыя правілы ўвозу паліва.

Згодна з імі, мытня фіксуе, колькі паліва ў баку, а аўтамабілі, якія часта перасякаюць мяжу, трапляюць у спецыяльную базу. Калі аўтамабіль з поўным бакам едзе ў Польшчу часцей чым раз на тыдзень, ад яго ўладальніка могуць запатрабаваць заплаціць падатак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках