18 красавiка 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трох расейскіх спартовак пазбавілі медалёў Алімпіяды ў Пекіне

4
Трох расейскіх спартовак пазбавілі медалёў Алімпіяды ў Пекіне
Надзежда Яўсцюхіна
ФОТА: Дзмітрый Азараў / "Камерсант"

Расейскія спартоўкі павінны вярнуць медалі Алімпіяды-2008 у Пекіне.

Расейскія цяжкаатлеткі Надзежда Яўсцюхіна і Марына Шаінава, а таксама бягуха Таццяна Фірава павінны вярнуць медалі Алімпіяды-2008 у Пекіне, у выніку пераправеркі допінг-проб згодна з пастановай Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), апублікаванай на сайце арганізацыі, паведамляе ru.DELFI.lt.

Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі і Сусветнай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый прапануецца перагледзець вынікі турніраў з удзелам расеек. Яўсцюхіна на АГ-2008 здабыла бронзу ў вагавой катэгорыі 75 кг. Шаінава стала сярэбранай прызёркай у вазе 58 кг. Фірава ўзяла сярэбраны медаль у эстафеце 4х400 мэтраў.

Яўсцюхіна таксама з'яўляецца трохразовай чэмпіёнкай свету (2011, 2013, 2014). Шаінава - чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы (2005-2007, 2011). Фірава - двухразовая чэмпіёнка свету (2005 і 2013).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках