18 красавiка 2024, Чацвер, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськаліі» памёр працоўны

7
На «Беларуськаліі» памёр працоўны

За апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо чацвёрты выпадак смерці на прадпрыемстве.

Афіцыйныя падрабязнасці здарэння паведамляюцца на сайце прадпрыемства:

«5 жніўня 2016 года а 9.40 пры выкананні работ, якія праводзяцца ў аддзяленні растварэння СОФ 4РУ падраднай арганізацыяй СМУ ААТ «Прамтэхмантаж» паводле акта-допуску на выдзеленай тэрыторыі, мантажнік тэхналагічнага абсталявання СМУ ААТ «Прамтэхмантаж» страціў прытомнасць.

Паводле папярэдняга дыягназу, у выніку вострай сардэчнай недастатковасці, работнік памёр, не прыходзячы ў прытомнасць».

За апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо чацвёрты выпадак смерці на прадпрыемстве.

Менш за месяц таму, 12 ліпеня пры выкананні работ на Бярозаўскім участку рудніка 4 РУ загінуў рабочы ААТ «Трэст «Шахтаспецбуд».

23 чэрвеня на 4-м рудаўпраўленні ААТ «Беларуськалій» цяжкія траўмы атрымаў 30-гадовы рабочы.

9 чэрвеня на адной з прамысловых пляцовак 2-га рудаўпраўлення 27-гадовы рабочы атрымаў смяротныя траўмы пасля падзення на яго металічнай канструкцыі.

2 лістапада мінулага года падчас выканання планавых горных работ на адным з участкаў рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» адбыўся выбух назапашанага прыроднага метану, у выніку якога загінуў мацавальшчык прадпрыемства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках