19 красавiка 2024, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Светлагорску дзіця пайшло з дзіцячага садка, выхавацельку будуць судзіць

39
У Светлагорску дзіця пайшло з дзіцячага садка, выхавацельку будуць судзіць

Праз недагляд выхавальніцы, 4-гадовае дзіця сышло з групы і атрымала траўму.

Маці хлопчыка звярнулася ў міліцыю з заявай аб тым, што дзіця атрымала траўму ў дзіцячым садку. Высветлілася, што траўму ён атрымаў не ў самым садку, а калі пералазіў праз агароджу падчас самастойнага паходу з групы, паведамляе ranak.by.

У дачыненні да 28-гадовай выхавацелькі 1 жніўня распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.165 КК Рэспублікі Беларусь (неналежнае выкананне абавязкаў для гарантавання бяспекі жыцця і здароўя дзяцей). Ёй пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках