У Гародні жорстка збілі кантралёра
26- 13.09.2016, 18:41
- 26,392
П'яная кампанія напала на кантралёра проста на прыпынку.
Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчыненае некалькі дзён таму.
Брыгада кантралёраў прыбыла на прыпынак, дзе стала правяраць грамадскі транспарт. У адным з тралейбусаў быў п'яны безбілетны пасажыр. Супрацоўнікі кантрольна-рэвізійнай службы спрабавалі правесці яго ў службовы аўтобус, але ён супраціўляўся. Адбыўся канфлікт.
У канфлікт пачалі ўступаць грамадзяне, якія знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту.
У нейкі момант туды падышла кампанія, двое мужчын паводзілі сябе агрэсіўна. Яны правакавалі супрацоўнікаў кантролю на канфлікт, а пасля нанеслі аднаму з кантралёраў некалькі удараў.
Мужчына 1967 года нараджэння ўпаў на асфальт. У выніку ўдару і падзення ён атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому носа, закрытага пералому пальца і закрытага пералому хвастца, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
У гарадзенскай міліцыі адзначаюць, што мінакі актыўна паведамлялі пра бойку, але затрымаць злачынцаў да прыезду міліцыі не ўдалося. Засталіся толькі іх фатаграфіі.